Люты
18
Сустрэча мясцовых літаратараў
16 лютага ў Астравецкай раённай бібліятэцы прайшла чарговая сустрэча ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Астравецкай зямлі галасы”.
Большая частка ўдзельнікаў літаб’яднання складае вершы. Пра што? Ды пра усё – хіба можна абмежаваць гэтую творчасць ў тэмах, стылях, словах!? Яна ўсё роўна праб’ецца, нібы прамень сонца праз хмары.
На лютаўскай сустрэчы свае творы прачыталі Аляксандр Марозаў, Святлана Бацюлева, Капіталіна Пятроўская, Таіса Сямёнава, Ганна Чакур і Святлана Фёдарава. Пачутыя вершы выклікалі розныя пачуцці і разважанні – магчыма, у некага яны ўвасобяцца ў новыя радкі…