Кастрычнiк 3

Вечар адпачынку “Людзі цікавага лёсу”

Кампліменты, сардэчныя віншаванні, усмешкі — у гэты дзень уся ўвага належала тым, за плячыма якіх шматгадовая праца, нялёгкія выпрабаванні і багаты жыццёвы вопыт.

1 кастрычніка ў філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка” сумесна з аддзелам культуры арганізавалі для людзей срэбнага ўзросту вечар адпачынку “Людзі цікавага лёсу”. Удзельнікаў мерапрыемства чакаў святочны стол з гарбатай, дзе сталыя людзі змаглі адпачыць ад паўсядзённых клопатаў, весела правесці час, пагутарыць адзін з адным. Святочную атмасферу падтрымалі спевы, конкурсы, віктарыны, гучалі вершы, выконваліся танцы.

 

 

 




Апублікавана 03.10.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий