Кастрычнiк 3

Літаратурны квэст “Ехаў казачнік Бай…”

У дзіцячай бібліятэцы прайшло мерапрыемства — літаратурны квэст “Ехаў казачнік Бай…” да 105-годдзя з дня нараджэння М.Танка.

Дзецям расказалі пра творчасць і біяграфію паэта Максіма Танка, зачыталі яго вершы.

Госці ўважліва слухалі, адказвалі на пытанні, гарталі кнігі, самі вызваліся выразна прачытаць вершы паэта. Потым ім прапанавалі пагуляць у літаратурныя гульні, разгадаць крыжаванку па творчасці М.Танка.

 




Апублікавана 03.10.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий