Лiстапад
24
Інфармацыйная гадзіна “Аб шкодзе нікаціну”
З 18 па 25 лістапада стартавала ў Беларусі Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы тытунекурэння як фактара рызыкі анкалагічных захворванняў.
У рамках акцыі бібліятэкар Кямелішкаўскай сельскай бібліятэкі Н.А.Шостак правяла інфармацыйную гадзіну “Аб шкодзе нікаціну”. Яна гутарыла з чытачамі аб шкодзе курэння, аб тых наступствах, якія выклікае тытунь. Прапаноўвала пазнаёміцца з інфармацыйнымі матэрыяламі, прадстаўленымі на тэматычнай выставе.