Лiстапад 30

Гульнёвая праграма

28 лістапада ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшла гульнёвая праграма “Здароў, скрыпучы мяккі снег!”

Як толькі выпаў першы снег, бібліятэкар Юлія Аляксандраўна разам са сваімі чытачамі не ўпусцілі такую магчымасць пабываць на свежым паветры і з карысцю правесці час.  Яны усе разам адправіліся на сустрэчу-прывітанне з першым снегам. Пад час забаў  гульні ў снежкі,  успаміналі вершы пра снег, прымаўкі, загадкі і  зляпілі незвычайнага снегавіка “Пецьку”.

 




Апублікавана 30.11.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий