Верасень 28

Пасяджэнне “Здаравейкі”

27 верасня ў  Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы прайшла гутарка ў рамках аматарскага аб’яднання “Здаравейка”  “Не кожную ягодку ў рот, не кожны грыб у кошык”.

Бібліятэкар Багдановіч Вольга Аляксандраўна  расказала дзецям пра дары лесу, пазнаёміла іх з адпаведнай літаратурай. У ходзе гутаркі юныя чытачы даведаліся аб ягадах і грыбах, якія з іх карысныя, а якія шкодныя, як іх не пераблытаць, і што трэба рабіць, каб пазбегнуць бяды.  Затым на свежым паветры правялі віктарыну “Не кожную ягодку ў рот, не кожны грыб у кошык”, дзе дзеці адказалі на пытанні, адгадалі загадкі пра ягады і грыбы. У ходзе віктарыны дзеці пазнаёміліся з правіламі паводзін чалавека ў лесе.

 

 




Апублікавана 28.09.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий