Жнiвень 3

Зямля, дзе пачаўся твой лёс

1 жніўня ў Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы прайшла краязнаўчая вандроўка “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”, прысвечаная Году малой Радзімы.

Бібліятэкар Вольга Аляксандраўна пазнаёміла прысутных з гісторыяй  вёскі Міхалішкі, гістарычнымі мясцінамі, расказала пра знакамітых землякоў.

Затым паспрабавалі свае сілы ў віктарыне “Знаўцы роднага краю”, дзякуючы якой не толькі даведаліся шмат цікавага, але і падзяліліся ўражаннямі аб родных мясцінах, дзе прысутныя жанчыны бывалі, і пра тое, што хацелася б яшчэ ўбачыць. Маляўнічыя кнігі і альбомы пазнаёмілі ўсіх з унікальнай прыродай роднай зямлі.

 

 




Апублікавана 03.08.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий