Люты 24

На экскурсію ў дзіцячую бібліятэку

Дзіцячая бібліятэка запрасіла выхаванцаў яслі-сада №4 на экскурсію “Пасябруйце з кнігай”,  каб пазнаёміць дашкольнікаў з бібліятэкай.

Малышы з цікавасцю слухалі і запаміналі  асноўныя паняцці – “бібліятэка”, “абанемент”, “кніжны фонд”, “чытацкі фармуляр”, “чытальная зала”. Дзецям таксама паказалі лялечную пастаноўку па беларускай народнай казцы “Коцік, пеўнік і лісіца”. Самым запатрабаваным месцам падчас экскурсій у бібліятэцы стаў гульнявы пакой. Тут дзеці мелі магчымасць і пагуляць, і адпачыць.




Апублікавана 24.02.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2020", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий