Студзень 1

Брацкая магіла ў аг. Варняны

(Пахаваны 27 ваеннаслужачых)

Месца пахавання: Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., Астравецкі р-н, Варнянскі сельскі Савет, аг.Варняны.

Кароткае апісанне помніка (надмагілля) на пахаванні: помнік чатырохгранны  абеліск са ступеністай фундаментальнай асновай з цэменту і камення. Вышыня 4,5 метраў. Уверсе пяцікутная зорка. На помніку мемарыяльная дошка.

Бібліяграфія:

  1. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Варняны [фота] // Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Астравецкага раёна / рэд.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 327.
  2. Брэгер, Г.М. Варняны : узгадваецца брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан / Г.М. Брэгер, В.В. Віталёва // Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Астравецкага раёна / рэд.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 551.
  3. Віталёва, В.В. Варняны : узгадваецца брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан / В.В. Віталёва, А.Г. Шчарбатаў // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2015. – С. 60.
  4. Деревня Ворняны. Братская могила советских воинов и партизан [список погибших] // Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Астравецкага раёна / рэд.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 327.
  5. Міцянін, А.А. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан / А.А. Міцянін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1986. – С. 87—88.
  6. Петрык, І. Ад помніка да помніка : святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі пачаліся з аўтапрабегу “Ад помніка да помніка” / Іван Петрык // Астравецкая праўда. – 2012. – 12 мая. – С. 4.



Апублікавана 01.01.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Краязнаўства

Добавить комментарий