Кастрычнiк 1

Казімір Сваяк (Канстанцін Стаповіч), паэт, драматург, публіцыст, каталіцкі святар

Нарадзіўся 19.02.1890 года ў в. Барані ў мнагадзетнай сям’і. Тут жа атрымаў пачатковую адукацыю. Затым скончыў павятовую школу ў Свянцянах і духоўную семінарыю ў Вільні (1908-1914).

У 1915 годзе ў Пецярбургу пасвечаны ў ксяндзы. Служыў вікарыем у парафіі Камаі Свянцянскага павета, потым у в. Клюшчаны Астравецкага раёна, дзе разгарнуў рэлігійную і грамадска-асветніцкую дзейнасць на беларускай мове, прысвяціў сябе служэнню Айчыне і роднаму народу.

Казімір Сваяк арганізоўваў у павеце беларускія школы, настаўніцкія курсы, стварыў касцельны хор, маладзёжную самадзейную суполку “Хаўрус сваякоў”, якая наладжвала для вяскоўцаў беларускія імпрэзы, ставіла спектаклі. У сувязі з гэтым быў пераведзены на Беласточчыну. З 1920 года – пробашч у Засвіры (цяпер Мядзельскі раён).

У 1924 годзе была выдадзена адзіная прыжыццёвая кніга “Мая ліра”.

Памёр Казімір Сваяк 06.05.1926 года ад сухотаў. Пахаваны ў Вільні.

Казімір Сваяк з’яўляецца аўтарам зборніка вершаў Мая ліра” (1924), містэрыі “Купалле”, драмы “Янка Канцавы” (1920, 1924), кніжкі для набажэнства “Голас душы” (1934), філасофскага дзённіка “Дзея маёй мыслі, сэрца і волі” (1932).

Літаратура:

  1. Багдановіч, І. Э. Сваяк Казімір / І. Э. Багдановіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш— Мінск.: БелЭн, 2002. — С. 247-248.
  2. Багдановіч, І. Э. Казімір Сваяк (Канстанцін Стаповіч) / І. Э. Багдановіч // Памяць: Гістарычна-дакументальная хроніка Астравецкага раёна / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў і інш. – Мінск: БелЭН, 2004. – С. 167-171.
  3. Багдановіч, І. Э. Сваяк Казімір / І. Э. Багдановіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 5: Пестрак – Сяўрук / Пад рэд.: А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. – Мінск: БелЭн, 1995.- С. 270-273.
  4. Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад.А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мінск.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 488.
  5. Бельскі, А. Пакутная споведзь сэрца / А. Бельскі // Бельскі А. Краса і смутае. – Мінск: Маст. літ., 2000. С. 19-24.
  6. Глагоўска, Л. Браты Стаповічы /Лена Глагоўска // Беларусь-Расія-Японія: Матэрыялы Першых Астравецкіх чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча / Рэд. Г. Брэгер і інш. – Мінск: ННАЦ імя Ф. Скарыны, 1997. – С. 70-76.
  7. З успамінаў пра Казіміра Сваяка: (з успамінаў Бернарда Стаповіча, брата К. Сваяка)// WESTKI.info — інтэрнэт-газета Паазер’я і Віленшчыны: Нашы карані — Эл.рэсурс westki.info
  8. Мальдис, А. Свояки / Адам Мальдис // Мальдис А. Соотечественники. – Минск: «Издательский дом «Звязда», 2013. – С. 252-262.
  9. Марціновіч, А. Яднае духоўнае сваяцтва /А. Марціновіч // Марціновіч А. Хто мы, адкуль мы. У 2 кн. Кн. 2. – Мінск: Полымя, 1997. – С. 370-380.
  10. Руднік, В. Стараўся быць чыстай і простай мыслі… / Вітаўт Руднік // Беларусь-Расія-Японія: Матэрыялы Першых Астравецкіх чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча / Рэд. Г. Брэгер і інш. – Мінск: ННАЦ імя Ф. Скарыны, 1997. – С. 76-80.
  11. Сваяк, К.Дзея маей мыслі, сэрца і волі: (з аўтабіяграфіяй) (10,7 MB) 4-е выд., — Мн.: 1992. — Эл.рэсурс kamunikat.org
  12. Серэхан, Г. Традыцыі духоўнай паэзіі ХІХ стагоддзя ў беларускай літаратуры эпохі мадэрн /Ганна Серэхан //Новае слова ў беларусістыцы. Літаратуразнаўства і фалькларыстыка: матэрыялы V Міжнароднага кангрэса беларусістаў. – Мінск, 2012. – С. 177-186.
  13. Тумаш. В. Казімір Сваяк (Канстанцін Стаповіч), беларускі паэт, драматург, публіцыст, каталіцкі святар / Вера Тумаш // Тумаш В. Культура зямлі Астравецкай: Асобы і творы: даведнік. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2000. – С. 12.



Апублікавана 01.10.2016 Голуб Н.В. у рубрыцы "Краязнаўства

Добавить комментарий