Кавалька Адам Дзмітрыевіч
Нарадзіўся 26.07.1958 г. ў в. Гарадное Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыў Мінскі саўгас-тэхнікум па спецыяльнасці землеўпарадкаванне. Працоўную дзейнасць пачаў у 1977 г. тэхнікам-землеўпарадчыкам Гродзенскага філіяла інстытута “Белдзіпразем”, з 1980 г. старшы тэхнік-землеўпарадчык. З 1986 г. вядучы землеўпарадчык Мастоўскага раённага аграпрамысловага аб’яднання. У 1988 г. скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў-землеўпарадчыкаў, працаваў галоўным інжынерам-землеўпарадчыкам Мастоўскага раёна. З 1991 г. загадчык аддзела па зямельнай рэформе, з 1994 г. начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мастоўскага райвыканкама. З лютага 1995 г. першы намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама. З 04.11.1999 г. старшыня Астравецкага райвыканкама. У 2009 г. скончыў Акадэмію ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У верасні 2012 г. абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Гродзенскай вобласці.
У верасні 2016 г. абраны дэпутатам у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
Узнагароджаны ордэнам Пашаны.
Літаратура:
- Аляксеева, Н. Вылучаны кандыдат у члены Савета Рэспублікі / Н. Аляксеева // Астравецкая праўда. – 2012. – 29 жніўня. – С. 1.
- Ковалько, А. Д. Хочу быть полезным людям: Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь // А. Д. Ковалько // Астравецкая праўда. – 2016. – 3 верасня. – С. 2.
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Астравецкага раёна / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў і інш. – Мінск: БелЭн, 2004. – С. 625.
- Сведения о кандидатах: Навстречу выборам // Астравецкая праўда. – 2016. – 13 жніўня. – С. 2.
- Старшыня Астравецкага райвыканкама Адам Дзмітрыевіч Кавалька абраны членам Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Гродзенскай вобласці // Астравецкая праўда. – 2012. – 29 верасня. – С. 1.
- Ярашэвіч, А. Выбар зроблены!: Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Смаргонскай выбарчай акрузе № 59 абраны старшыня Астравецкага райвыканкама Адам Дзмітрыевіч Кавалька / Алена Ярашэвіч // Астравецкая праўда. – 2016. – 14 верасня. – С. 1.