Кастрычнiк 1

Калгушкін Мікалай Сцяпанавіч

Нарадзіўся 5.12.1920 года ў с. Лепня Лукаянаўскага раёна Ніжагарадской вобласці (Расія).

Скончыў рабфак у г. Арзамас (1939), працаваў настаўнікам Лепнянскай школы. Вучыўся ў Яраслаўскім ваенным вучылішчы, дзе і застала яго вайна.

З верасня 1942 года камандзір аддзялення, узвода, начальнік штаба атрада партызанскай брыгады “Няўлоўныя”. Удзельнічаў у знішчэнні нямецкіх гарнізонаў у Астравецкім раёне.

Пасля вызвалення Беларусі застаўся ў Астравецкім раёне: з ліпеня 1944 года – загадчык райфо, са студзеня 1945 года – г. сакратар выканкама райсавета, з верасня – старшыня планавай камісіі райвыканкама.

З’яўляўся дэпутатам раённага савета дэпутатаў.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга, медалямі “Партызану Айчыннай вайны” 1-й і 2-й ступеняў.

9 лютага 1950 года забіты антысавецкімі элементамі ў час правядзення справаздачнага сходу ў калгасе “Полымя” ў в. Дайлідкі

Пахаваны ў Астраўцы.

Адной з вуліц Астраўца прысвоена імя М. С. Калгушкіна.

Літаратура:

Лазоўская, В. З. Калгушкін Мікалай Сцяпанавіч / В. З. Лазоўская // Памяць: Гістарычна-дакументальная хроніка Астравецкага раёна. – Мінск: БелЭН, 2004. – С. 465-466.




Апублікавана 01.10.2016 Голуб Н.В. у рубрыцы "Краязнаўства

Добавить комментарий