Люты 16

Мастак стагоддзя з Астравеччыны

У Астравецкай раённай бібліятэцы 16 лютага  прайшла гадзіна мастацтва.

Удзельнікамі сталі вучні  8 “А” класа СШ №1.       Слынны мастак, матэматык, тэарэтык мастацтва, прафесар Мар’ян Богуш-Шышка нарадзіўся ў 1901 годзе ў маёнтку Трокенікі

Вядучыя мерапрыемства расказалі прысутным пра  жыццё мастака –  ад нараджэння да перыяду пераезда мастака на сталае жыхарста ў Англію. Богуш-Шышка пакінуў не толькі вялікую жывапісную (каля 60 твораў), але і немалую літаратурна-мастацтвазнаўчую спадчыну.

Вучні пазнаёміліся з экспрэсіўнай кампазіцыяй “Сонца”, якая знаходзіцца ў бібліятэцы, з фотаздымкамі наведвання ледзі Сесіль Сондэрс радавой сядзібы Богуш-Шышкаў у 1996 годзе.

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава матэрыялаў, якія адлюстроўваюць  біяграфічныя звесткі і творчую спадчыну таленавітага земляка.




Апублікавана 16.02.2016 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий