Люты 11

Вандроўкі з Ягоўдзікам

11 лютага ў Варонскай сельскай бібліятэцы сабраліся вучні 4 класа мясцовай навучальнай установы,  каб павандраваць з  кнігамі вядомага аўтара.

Сёлета Уладзімір Ягоўдзік, беларускі  дзіцячы пісьменнік святкуе юбілей — 60-годдзе з дня нараджэння. Спачатку дзеці пазнаеміліся з біяграфіяй пісьменніка. Асаблівае месца ў яго творчасці займаюць казкі, апавяданні і аповесці для дзяцей. Некаторыя яго п‘есы ставіліся ў лялечных і драматычных тэатрах краіны. Ён ўдала ўключаў  у свае  творы народныя легенды, паданні, загадкі, дзіцячыя гульні.

Завершылася мерапрыемства  віктарынай  “Галасы птушак“, якую  правёў арнітолаг С. Б. Памецька. Творы Уладзіміра Ягоўдзіка запатрабаваны сёння, як і дзесяткі гадоў таму, бо ён ствараў іх з вялікай любоўю знаўцы прыроды.




Апублікавана 11.02.2016 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий