Люты 8

Вялікі дар нашчадкам

Да 95-годдзя з дня нараджэння І.Мележа Астравецкая раённая бібліятэка правяла літаратурную гадзіну “Вялікі дар нашчадкам” для вучняў 9”А”, 9”Б” СШ  №2.

Падлеткі даведаліся пра жыццёвы шлях і творчасць пісьменніка. Мерапрыемства ўключала вершы, прысвечаныя волату  мастацкага слова Івану Паўлавічу Мележу  і кнізе “Палеская хроніка”.

Да гэтай даты у бібліятэцы была аформлена выстава пад  назвай “Жывое слова пісьменніка”. У экспазіцыі прадстаўлены збор твораў пісьменніка, раманы, аповесці, апавяданні і артыкулы, якія адлюстроўваюць творчасць знакамітага літаратара.




Апублікавана 08.02.2016 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий